Літаратурная кампазіцыя «Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі…»

Печать записи
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Літаратурная кампазіцыя «Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі…»
10 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 8 «В» класа ўзялі ўдзел у літаратурнай кампазіцыі, прысвечанай народным традыцыям і святам. Вядучыя паведамілі пра зімовыя народныя святы (Юр’я, Мікола зімовы, каляды, масленічны тыдзень). Асабліва дзеці зацікавіліся Вялікай куццёй (так называлася свята і сама вячэра 6 студзеня). Пасля вучням прапанавалі адгадаць загадкі, звязаныя з зімовым надвор’ем і працай селяніна. За правільныя адгадкі найбольш актыўныя атрымоўвалі салодкі прыз.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў павагі да народнай культуры, да духоўных скарбаў.
Настаўнік Цыркунова Л.У.

Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*