Пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Печать записи

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

 

08.01.2020 г. адбылося пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Шляхі ўдасканалення прадметна – метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры». Форма правядзення —навучальны семінар.

Настаўнікі праслухалі выступленне Андрэевай А.М., якая паведаміла пра развіццё прадметна – метадычных кампетэнцый ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі, абмеркавалі шляхі іх удасканалення. Таксама былі разгледжаны пытанні па выкананні плана па папулярызацыі і па падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання.

На практычнай частцы настаўнікі аналізавалі змест алімпіядных заданняў для вучняў 5-8 класаў, практыкаваліся ў іх выкананні.

   Кіраўнік метадычнага аб’яднання Паборцава Г.Г.


Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*