Акцыя «Квітней, родная мова!»

Печать записи

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа
 і ўмець дасканала валодаць ёю.

Я.Колас

Мова – гэта не толькі інструмент для зносін паміж рознымі людзьмі. Ён з’яўляецца носьбітам культуры, менталітэту, традыцый і гісторыі кожнага народа. Родная мова – гэта выраз самасвядомасці і сувязі пакаленняў, якое неабходна для развіцця кожнаму чалавеку.

21 лютага ў Міжнародны Дзень роднай мовы, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» прайшла акцыя «Квітней, родная мова!». У ходзе акцыі вучні пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення свята, на перапынках у школьных калідорах гучала музыка, вучні рабілі пераклад слоў і вызначалі беларускіх пісьменнікаў па фотаздымках.

Педагогі – арганізатары: В.Ў. Вянглоўская
Л.В. Ільюшкіна


Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*