“Таленавіты мастак слова”

Печать записи

“Таленавіты мастак слова”

28 верасня для вучняў 11 “Б” класа ў школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Таленавіты мастак слова”, прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, публіцыста і перакладчыка Сяргея Іванавіча Грахоўскага.

Вучні даведаліся шмат новага і цікавага аб жыцці і творчасці Сяргея Грахоўскага, так сапраўдным  адкрыццём для іх стала тое, што пісьменнік доўгі час жыў і працаваў на Магілёўшчыне (Глуск, Бабруйск).Таксама хлопцы і дзяўчаты з інтарэсам знаёміліся з творамі юбіляра, прадстаўленымі на выставе. На прыканцы мерапрыемства прагучаў верш  пісьменніка “Не абміні бяды чужой”, які стаў для 11-класнікаў жыццёвым наказам.

                                                                                              Загадчыца школьнай бібліятэкі    Владыка А.А.


Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*