План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №38 г. Магілева” па папулярызацыі беларускай мовы на 2018/2019 навучальны год
№ | Назва мерапрыемства | Тэрмін выканання | Адказныя |
1.Работа з вучнямі | |||
1. | Выстава-агляд “Са слаўнага Полацка родам” | верасень | Тукач Е.Б. |
2. | Літаратурная гадзіна “Таленавіты мастак слова” 105-годдзя з дня нараджэння С. Грахоўскага | Верасень | Владыка А.А. |
3. | Завочнае падарожжа па Беларусі | Верасень | Гартаева М.Я. |
4. | Выстаўка “Беларуская мова —роднае слова” | На працягу года | Владыка А.А. |
5. | Выстава-агляд “Мая любая Мама” | кастрычнік | Эрастава С.П. |
6. | Інтэлектуальная гульня “Беларусь у маім сэрцы” | кастрычнік | Жалнова С. Б. |
7. | Паэтычная гадзіна “Залатая восень” | кастрычнік | Тукач Е.Б.
|
8. | Вечар-партрэт
“Паэтычная кветка Палескай зямлі” да 70 гадоў з дня нараджэння Я.Янішчыц |
лістапад | Владыка А.А. |
9. | Віктарына “Беларускія народныя казкі” | лістапад | Шаманіна В. В. |
10. | Віктарына “Вобразы мілыя роднага краю” | лістапад | Тукач Е.Б |
11. | Падарожжа па краіне казак | снежань | Пішчанка С. П. |
12. | 220 гадоў з дня нараджэння А. Міцкевіча “Рамантык і змагар” | снежань | Владыка А.А. |
13. | Адкрыты кнігаагляд “Скарбы роднай мовы”
|
снежань | Владыка А.А. |
14. | Віктарына-гульня “Таямніцы беларускіх слоў” | снежань | Эрастава С.П. |
15. | Выстава “Лёс пісьменніка” да150- годдзяз дня нараджэння Ядвігіна Ш. | студзень | Владыка А.А. |
16. | Гульня “Размаўляй са мной па-беларуску” | студзень | Тужыкава І. А. |
17. | Конкурс чытальнікаў “Паэзіі святло” | студзень | Эрастава С.П.
|
18. | Гульня-вандроўка “Свет загадак” | люты | Эрастава С.П. |
19. | Гульня-падарожжа “Моўныя скарбы роднага краю” | люты | Чамерукова С. М. |
20. | Літаратурная гадзіна “Слаўныя людзі зямлі беларускай” | Люты | Тукач Е.Б. |
21. | Літаратурны вечар “Мастак на ўсе часы” да 105- годдзя з дня нараджэння А.Куляшова | Люты | Владыка А.А. |
22. | Літаратурная гасцёўня “Жаночы голас беларускай паэзіі” | сакавік | Владыка А.А |
23. | Віктарына “Люблю цябе Белая Русь” | сакавік | Кавалёва Н. А. |
24. | Віктарына-крыжаванка “Родная мова-вялікі скарб” | сакавік | Эрастава С.П. |
25. | Выстаўка-агляд “Узгадаваныя на Магілёўшчыне” | Красавік | Тукач Е.Б.
|
26. | Вусны часопіс “Падарожжа ў краіну беларускіх казак” | Красавік | Зюзькевіч Н. М. |
27. | Выстава “Кнігі-юбіляры–2019” | Красавік | Эрастава С.П. |
28. | Выстава-віктарына “У свеце прозы” | Май | Владыка А.А. |
29. | Свята роднага слова | Май | Давідовіч Т. А. |
30. | Выстава “Дзякуй за мірнае неба над галавой!”
|
май | Тукач Е.Б. |
31. | Інфармацыйныя гадзіны “Дзень беларускага пісьменства і друку” | 3 верасня | Класныя кіраўнікі |
32. | Афармленне стэнда “Родная мова” ў фае школы | На працягу года | Настаўнікі беларускай мовы |
33. | Удзел у рэспубліканскай алімпіядзе | Па плане | Настаўнікі беларускай мовы |
34. | Удзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік” | Люты | Цыркунова Л.У. |
35. | Беларускі чацвер | Кожны чацвер | Па графіку |
36. | Акцыя размаўляем па-беларуску | Раз у чвэрць | Цыркунова Л.У. |
37. | Факультатыўныя заняткі | На працягу года | Буймістрава Ж.Г., Паборцава Г.Г., Андрэева А.М., Цыркунова Л.У.
Чукава А. В. Давідовіч Т. А. Казакова Т. У. |
38. | Арганізацыя гурткоў на платнай аснове | На працягу года | Глушакова Н.А., Цыркунова Л.У. |
39. | Прадметная субота | 15 снежня
16 сакавіка |
Настаўнікі беларускай мовы |
40. | Тыдзень беларускай мовы і літаратуры | Сакавік | Цыркунова Л.У. |
41. | Прэзентацыя “Пісьменнікі-юбіляры” | Снежань | Глушакова Н.А. |
42. | Гульня “Разумнікі і разумніцы”
|
29 лістапада | Легун О.П. |
43. | Пазнавальна-гульневая праграма “Люблю мой край” | 6 снежня | Медякова А.Г. |
44. | Свята “Беларускі кірмаш” | красавік | Гейченко Н.Г.
Ковалева Т.П. |
45. | Пазнавальна-гульневая праграма
“Мой родны край” |
сакавік | Артемова В.А. |
2.Работа з настаўнікамі | |||
1 | Абнаўленне пастаянна дзеючай выставы “У дапамогу настаўніку” | На працягу года | Тукач Е.Б.
Эрастава С.П.
|
3 | Выставы беларускіх выданняў:
-перыядычнага друку -літаратурных навінак |
На працягу года | Владыка А.А |
4 | Абнаўленне кніжных выстаў, прысвечаных жыццю і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў | На працягу года | Владыка А.А
Тукач Е.Б. Эрастава С.П. |
5 | Правядзенне конкурсаў, мерапрыемстваў , прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў | На працягу года | Владыка А.А
Тукач Е.Б. Эрастава С.П. |
6 | Уключэнне пытанняў па папулярызацыі беларускай мовы для разгляду на пасяджэннях МА, педсаветах | На працягу года | Цыркунова Л.У. |
7 | Арганізацыя гурткоў на платнай аснове
|
На працягу года | Глушакова Н.А., Цыркунова Л.У. |
8 | Экскурсіі для вучняў і настаўнікаў у школьны музей “Спадчына” | Па графіку | Настаўнік гісторыі Хадускіна Ю.А. |
9 | Падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў творчых конкурсах | На працягу года | Настаўнікі беларускай мовы, пачатковых класаў |
10 | Размяшчэнне матэрыялу на сайце школы | На працягу года | Настаўнікі беларускай мовы |
11 | Правядзенне інфармацыйных гадзін на беларускай мове | На працягу года | Класныя кіраўнікі |
12 | Организация и проведение занятий на белорусском языке
|
лістапад | Легун О.П. |
13 | Использование фольклора при организации образовательного процесса | лістапад | Гейченко Н.Г.
|
14 | Майстар-клас “Беларуская мова – цікава і займальна” | студзень | Казакова Т. У. |
15 | Падрыхтоўка і выданне дапаможніка “Пішам па-беларуску” | май | Грамыка Т. П. |
3.Работа з бацькамі | |||
1 | Рэкамендацыйныя гутаркі | На працягу года | Владыка А.А
Тукач Е.Б. Эрастава С.П. |
2 | Запрашэнне на мерапрыемствы, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам | На працягу года | Владыка А.А
Тукач Е.Б. Эрастава С.П. |
3 | Выступленне настаўнікаў беларускай мовы на бацькоўскіх сходах | Верасень, снежань | Настаўнікі беларускай мовы |
4 | Агульнашкольныя пазакласныя мерапрыемствы з запрашэннем бацькоў | 15 снежня
16 сакавіка |
Цыркунова Л.У. |
5 | Кансультацыі для бацькоў: “Самастойнае чытанне вучняў”, “Як выконваць дамашняе заданне”, “Чытаем разам” | На працягу года | Настаўнікі беларускай мовы, класныя кіраўнікі |
6 | Круглы стол “Як прывабіць да беларускай мовы” | верасень | Лузава Д. А. |
7 | Гадзіна маўлення “Навучы сябра размаўляць па-беларуску” | кастрычнік | Казакова Т. У. |
8 | Беларуская скарбонка ў жыцці кожнай сям’і | лістапад | Пішчанка С. П. |
9 | Калядкі | снежань | Грамыка Т. П. |
10 | Круглы стол “З вытокаў роднай мовы” | студзень | Гартаева М. Я. |
11 | Фестываль праектаў “У сэрцы куток дарагі” | люты | Жалнова С. Б. |
12 | Літаратурна-музычная гасцёўня “У шыбу галінкаю стукае сакавік” | сакавік | Зюзькевіч Н. М. |
13 | Паэтычная часіна “Вытокі роднай мовы” | красавік | Чукава А. В. |
14 | Музычны вечар “Гучы, родная мова” | май | Чамерукова С. М. |
Святочнае мерапрыемства “Традыцыйная кухня беларусаў” 21.02.2019
21 лютага 2019 года сярод вучняў 8-ых класаў да Дня роднай мовы ў бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа №38 г.Магілёва” прайшло святочнае мерапрыемства “Традыцыйная кухня беларусаў”.
Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй і культурай беларускай кухні, чыталі вершы, спявалі песні і адгадвалі загадкі пра харчаванне і ежу беларусаў.А таксама да мерапрыества самастойна прыгатавалі беларускія стравы: смажаную бульбу, дранікі, бліны і іншае. У канцы свята вучні пачаставаліся і атрымалі шчаслівыя пажаданні.
Мерапрыемства садзейнічала ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў і абуджэнню цікавасці да нацыянальнай кухні.
Настаўнік Казакевіч А.Л.,
бібліятэкары Владыка А.А., Тукач А.Б.
Турнір знаўцаў роднай мовы “Любі, шануй і ведай роднае слова” 16.02.2019
Турнір знаўцаў роднай мовы “Любі, шануй і ведай роднае слова”
16.02.2019 сярод вучняў дзявятых класаў быў праведзены турнір знаўцаў роднай мовы “Любі, шануй і ведай роднае слова”
Турнір праводзіўся ў форме літаратурнага лато. Спаборнічалі каманды вучняў “Усяведы” і “Беларусы”. Яны выбіралі заданне з прапанаванай колькасцю балаў, адказвалі на пытанні і выконвалі заданні. Прагучалі вершы беларускіх аўтараў, беларускія казкі, песні.
Настаўнік Глушакова Н.А.
Літаратурная вечарына, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова 7.02.2019
Літаратурная вечарына, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова
7 лютага 2019 года для вучняў 7-х класаў прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.
Вучні даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях паэта, праслухалі выразнае чытанне вядомых твораў славутага земляка: “Мая Бесядзь”, “Камсамольскі білет”, “Над брацкай магілай”, “Балада аб чатырох заложніках”, урыўкі з паэмы “Сцяг брыгады”. У выкананні групы “Песняры” прагучаў запіс песні “Алеся”, напісанай на словы верша “Бывай”. Вучні адказалі на пытанні віктарыны пра жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова.
Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў пра жыццёвы і творчы шлях Аркадзя Куляшова, далучэнню іх да багатай творчай спадчыны народнага паэта Беларусі.
Настаўнік Буймістрава Ж.Г.
Пазакласнае мерапрыемства “Беларускі мой радзімы край…” 31.01.2019
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!
У. Караткевіч
У рамках “Года малай радзімы” на паралелі 8-х класаў было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Беларускі мой радзімы край…”
У ходзе мерапрыемства мы перагарнулі чатыры старонкі гісторыі:
- “Зямля пад белымі крыламі”
- “Апетая ў вершах і песнях…”
- “Гарады-святыні”
- “Гонар зямлі беларускай.”
У конкурсах усе ўдзельнічалі з цікавасцю і ахвотаю.
Вучні зрабілі вывады:
- Паважай мінулае!
- Беражы сучаснае!
- Адказвай за будучае!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Андрэева А. М.
Ветлівасць па-беларуску 24.01.2019
24.01.19 у рамках папулярызацыі ў 7 “А” і 7 “Б” класах ладзіўся ўрок ветлівасці. Прысутныя пашырылі веды пра этыку маўленчых узаемін. Вучні даведаліся, што такое этыка. Прайгралі сітуацыю суразмоўніцтва, дзе трэба было падабраць адпаведныя ветлівыя словы. Навучыліся па-беларуску жадаць добрай ночы вітацца, дзякаваць, прасіць прабачэння і т. п.
Супаставілі выразы па-руску і беларускія адпаведнікі, рабілі пераклад ветлівых зваротаў.
Урок не толькі пашырыў веды вучняў, але і садзейнічаў выхаванню культуры моўных зносін па-беларуску.
Настаўнік Л. У. Цыркунова
Конкурс перакладчыкаў «Самавітая мова мая» 17.01.2019
З вучнямі 6-х класаў быў праведзены конкурс перакладчыкаў «Самавітая мова мая». У ім удзельнічалі дзве каманды.
Шасцікласнікі ў час конкурсу рабілі пераклады з рускай мовы на беларускую словазлучэнняў, у якіх не супадаюць катэгорыі роду і ліку, запісвалі па-беларуску назвы маладых істот і назвы месяцаў. З цікавасцю падбіралі аднаслоўныя беларускія адпаведнікі да словазлучэнняў з рускай мовы і падбіралі адпаведнікі да беларускіх фразеалагізмаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Паборцава Г.Г.
Літаратурная гадзіна 10.01.2019
Літаратурная гадзіна
10.01.2019 года сярод вучняў 8-ых класаў праведзена літаратурная гадзіна, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Ядвігіна Ш. Вучні падрыхтавалі цікавыя звесткі з біяграфіі пісьменніка. Настаўнік пазнаёміла з асноўнымі матывамі творчасці, а потым прачытала апавяданні «Бярозка»,«Дуб-дзядуля». У канцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у віктарыне, якая суправаджалася прэзентацыяй пра жыццёвы шлях і творчасць пісьменніка. Былі выкарыстаны наглядныя матэрыялы.
Настаўнік Казакевіч А.Л.
Чароўны куфэрак “Залацінкі народнай мудрасці” 20.12.2018
20.12.2018 года ў рамках папулярызацыі беларускай мовы ў 6 класе прайшло мерапрыемства “Залацінкі народнай мудрасці”. Дзеці падарожнічалі па непаўторным свеце роднай мовы. Каб адчыніць чароўны куфэрак, трэба было прайсці праз выпрабаванні: “Падумай – адгадай”, “Сцяжынка мудрасці”, “Рэчка беларускай мовы”. Вучні складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, былі перакладчыкамі. Асабліва спадабалася хвілінка-весялінка, дзе кожны мог праявіць мастацкія здольнасці.
Мерапрыемства садзейнічала ўзросту цікавасці да вывучэння роднай мовы.
Настаўнік Глушакова Н.А.
Інтэрактыўная гульня “Моўны калейдаскоп” 13.12.2018
Інтэрактыўная гульня
“Моўны калейдаскоп”
13 снежня 2018 года для вучняў 5-х класаў прайшла інтэрактыўная гульня “Моўны калейдаскоп”. У час мерапрыемства быў выкарыстаны займальны матэрыял, які садзейнічаў паглыбленню ведаў вучняў па беларускай мове. Пераможцы ацэньваліся па колькасці набраных балаў. Вучні тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, выконвалі пераклад слоў з беларускай мовы на рускую, падбіралі сінонімы да прыметнікаў, тлумачылі значэнні слоў, у якіх націск служыць для адрознення іх лексічнага значэння. Вучань 5 “Г” класа Балашэнка Данііл падрыхтаваў заданні, якія выклікалі асаблівую цікавасць.
Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў, абуджэнню цікавасці да прадмета, да роднай мовы.
Настаўнік Буймістрава Ж.Г.
Відэападарожжа «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...» 29.11.2018
29 лістапада вучні 6-7 класаў сабраліся ў актавай зале школы, каб адправіцца ў падарожжа па сваім краі. Мы наведалі мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”. Дзеці пашырылі свае веды пра гераічную абарону горада Магілёва, пра лёс Канстанціна Сіманава, імя якога носіць вуліца, дзе знаходзіцца наша школа. Потым падарожжа прадоўжылася ў этнаграфічным комплексе “Беларуская вёска 19 стагоддзя”. Тут пабачылі,як вырабляюць ганчарны посуд, як працуе каваль. З цікавасцю вучні ўспрынялі матэрыял пра беларускія абярэгі, асабліва запомніўся “Павук” з саломкі. Вучням раскрыліся таямніцы беларускага арнаменту. У час мерапрыемства дзеці пашырылі беларускамоўны лексічны запас. У планах відэападарожжы па іншых музеях Беларусі.
Настаўнікі:Цыркунова Л.У., Вянглоўская Т.М.
Конкурс-гульня 22.11.2018
У 5«А» класе быў праведзены конкурс-гульня «Слова мудрае, слова вечнае…»
У конкурсе ўдзельнічалі тры каманды – «Бусляняты» ( камандзір Коўган Алена), «Рамонак» (камандзір Машкоў Антон) і «Вандроўнік» ( камандзір Русак Валерыя). Каманды з задавальненнем павандравалі па розных старонках гісторыі, культуры і мовы нашай краіны.
Пяцікласнікі ўзнаўлялі змест прыказак і прымавак, складалі вусныя замалёўкі па прыказках, адгадвалі загадкі, паведамілі пра народныя святы—Купалле, Каляды, Масленіцу. Асабліва ім спадабалася гульня «Знайдзі сваю пару года», у час якой трэба было прыгадаць гаваркія назвы месяцаў.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Паборцава Г.Г.
Літаратурная гадзіна 15.11.2018
15.11.2018 года сярод вучняў 8-ых класаў праведзена літаратурная гадзіна “Запомніце мяне, якая я ёсць!” да 70-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Настаўнік пазнаёміла з біяграфічнымі фактамі, з асноўнымі матывамі творчасці. Вучні чыталі на памяць вершы. Была арганізавана выстава зборнікаў вершаў паэткі, выкарыстаны наглядныя матэрыялы.
Настаўнік: Казакевіч А.Л.
АКЦЫЯ «ГУЧЫ, МАЯ РОДНАЯ МОВА» 08.11.2018
АКЦЫЯ «ГУЧЫ, МАЯ РОДНАЯ МОВА»
8 ліcтапада, у рамках папулярызацыі беларускай мовы, бібліятэкары нашай школы правялі акцыю «Гучы, мая родная мова».У якой прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў, якім прапаноўвалася праспяваць песню, расказаць верш, адгадаць загадку або назваць беларускі адпаведнік рускаму слову. Вучні з задавальненнем расказвалі любімыя вершы беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі і з цікавасцю прымалі ўдзел у віктарыне па жыцці і творчасці Я.Коласа.За свае старанні і правільныя адказы ўсе атрымалі салодкія прызы і выказалі пажаданне, каб акцыя праходзіла яшчэ не адзін раз.
Улічваючы пажаданні вычняў, акцыя будзе праходзіць кожны чацвер на працягу месяца.
Экскурсія ў школьны музей “Этнаграфічны калейдаскоп” 08.11.2018
08.11.2018 г. у рамках папулярызацыі беларускай мовы ў 11 класе прайшло мерапрыемства “Этнаграфічны калейдаскоп”. Вучні наведалі школьны музей, пазнаёміліся з гісторыяй і культурай свайго народа, зацікавіліся звычаямі і абрадамі. Узгадвалі назвы беларускага адзення, мэблі, прадметаў побыту. Мерапрыемства зацікавіла вучняў.
Настаўнік Глушакова Н. А.
Конкурс “Ведай роднае слова!” 25.10.2018
25 кастрачніка 2018 года для вучняў 5-х класаў быў праведзены конкурс “Ведай роднае слова!” У ходзе мерапрыемства вучні разгадвалі крыжаванку, да рускіх слоў на тэму “Дрэвы і кусты” падбіралі беларускія адпаведнікі, будавалі словы па прапанаваных складах, апісвалі прадметы з дапамогай прыметнікаў. Удзельнікі давалі правільныя адказы на пытанні ў конкурсе “Блытаніна”, падбіралі назоўнікі, назва якіх пачынаецца з літары “Р”.
Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў, далучэнню іх да таямніц роднай мовы.
Настаўнік Буймістрава Ж.Г.
Вусны часопіс 11.10.2018
Вусны часопіс
11 кастрычніка 7 “А” і 7 “Б” класы правялі мерапрыемства – вусны часопіс “Магілёў – мая малая Радзіма”. Вучні выступілі з паведамленнямі “Магілёў гістарычны” і “Магілёў сучасны”, дэманстравалі свае фотаздымкі. Выкарыстаны наглядныя дапаможнікі, выстава малюнкаў “Памятныя месцы Магілёва”
Л.У. Цыркунова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Інтэграваны ўрок «Сэрца на далоні часу» 04.10.2018
Вучні 10-х і 11-х класаў наведалі УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Магілёва», дзе быў праведзены інтэграваны ўрок «Сэрца на далоні часу», прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі І.П. Шамякіну.
Загадчыца сектара дзіцячага чытання Равінская С.В. і бібліятэкар Парфененка С.М. правялі міні-экскурсію па фотаздымках «Шамякін: вядомы і невядомы», літаратурную гадзіну «Чалавек вялікай душы і таленту». У час ўрока вучні прагледзелі фрагменты з мастацкіх фільмаў, знятых па творах пісьменніка, праслухалі песні, якія любіў ён слухаць, а таксама пазнаёміліся з віртуальным музеем І. Шамякіна. Цікавым для старшакласнікаў быў прагляд дакументальнай стужкі «Імгненне жыцця» пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Паборцава Г.Г.
Вусны часопіс “Любіце мову” 27.09.2018
Вусны часопіс “Любіце мову”
27 верасня 2018 года у 8 “А” класе прайшоў вусны часопіс “Любіце мову”. Клас быў падзелены на групы. Усе мінікалектывы атрымалі заданні.
На працягу мерапрыемства “лірыкі” чыталі вершы на памяць у суправаджэнні лірычнай музыкі, “даследчыкі-мовазнаўцы” працавалі з этымалагічнымі слоўнікамі, падбіралі словы для тлумачэння іх значэння і паходжання, “эрудыты” прапанавалі заданні на кемлівасць. Сцэнарый распрацоўвалі “рэдактары” з дапамогай настаўніка, а “дыктары” былі вядучымі.
Настаўнік: Казакевіч А.Л.
Літаратурная гасцёўня з конкурснай праграмай “Чалавеку патрэбна не слава” 20.09.2018
20.09.2018 да 105-годдзя з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага вучнямі дзявятых класаў была праведзена літаратурная гасцёўня з конкурснай праграмай “Чалавеку патрэбна не слава”. У ходзе мерапрыемства вучні больш даведаліся пра жыццё пісьменніка, які з’яўляецца адной з самых прыкметных творчых постацей. Конкурсы “Адгадай, пра які твор ідзе гаворка”, “Пазнай аўтара”, “Успомні творы” выклікалі цікавасць да творчасці пісьменніка. Вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай “Я апынуўся б зноў на Беларусі”.
Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню цікавасці да творчасці Сяргея Грахоўскага.
Настаўнік Глушакова Н.А.
Літаратурная гасцёўня “Мой чароўны беларускі край” 13.09.2018
Літаратурная гасцёўня “ Мой чароўны беларускі край”
13 верасня 2018 года для вучняў 5-х класаў было праведзена дадзенае мерапрыемства. Удзельнікі гасцёўні раскрылі сутнасць паняцця Радзіма для кожнага з прысутных. У ходзе мерапрыемства вучні тлумачылі значэнне прыказак, адказвалі на пытанні міні-віктарыны, прысвечаныя сучаснай Беларусі. Прагучалі вершы выдатных майстроў беларускага слова: Эдзі Агняцвет, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Дубоўкі.
Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню цікавасці да багатай культурнай спадчыны беларускай зямлі.
Настаўнік Буймістрава Ж.Г.